"Канторшчыкі" С. Манюшкі: першы вопыт кампазітара ў оперным жанры
Loading...
Date
2011
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
Белорусская государственная академия музыки
Abstract
Артыкул прысвечаны першай камедыя-оперы С. Манюшкі «Канторшчыкі» «Biuraliści»), прэм’ера якой адбылася ў Мінску ў 1830-х гг. Электронная копія партытуры твора была прывезена намі ў Беларусь і ўпершыню прааналізавана. Высвятляюцца пытанні атрыбуцыі оперы Манюшкі метадам параўнання з інфармацыяй аб пастаноўцы «Канторшчыкаў» у Нацыянальным тэатры ў Варшаве (1832 – 1839 гг.), а таксама з ананімным нотным рукапісам твора з Ягелонскай бібліятэкі ў Кракаве. Музыка Манюшкі аналізуецца з пункту гледжання яе адпаведнасці жанру камедыі-оперы. Пры гэтым абвяргаюцца замацаванае ў навуковай літаратуры стэрэатыпнае меркаванне аб слабасці твора і звесткі, што яго партытура, захаваная ў Варшаўскім музычным таварыстве, з’яўляецца толькі фрагментам. Увядзенне ў навуковы ўжытак «Канторшчыкаў» – гэта істотны крок у працэсе адраджэння ранняй опернай спадчыны кампазітара, прымеркаванага да яго 200-гадовага юбілею ў 2019 г.
Description
Немагай, С. М. "Канторшчыкі" С. Манюшкі: першы вопыт кампазітара ў оперным жанры / С. Немагай // Навуковыя працы Беларускай Дзяржаўнай акадэміі музыкі. - Вып. 26 : Музычная культура Беларусі на скрыжаванні эпох. ― С. 275―294. - Мінск, 2011
Keywords
Кампазітары, Польскі, Беларускі, Сцэнічная музыка, Камічныя оперы, Музычны аналіз, Композиторы, Польский, Белорусский, Комические оперы, Музыкальный анализ