Віктар Роўда і яго творчасць: да праблемы выканальніцкай інтэрпрэтацыі музыкі

Loading...
Thumbnail Image
Date
2012
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
Белорусская государственная академия музыки
Abstract
Сярод музыкантаў сучаснасці Віктару Роўдзе належыць выключнае месца. Нарадзіўшыся ў сям’і праваслаўнага свяшчэнніка, ён стаў буйным музыкантам з сусветным імем, чыё дырыжорскае мастацтва стала меркай прафесіяналізму і майстэрства. Для сучаснай музычнай культуры выканальніцтва Роўды служыць узорам таго, што мы называем сапраўдным мастацтвам, далёкім ад паказной афектацыі. Усё ў яго дырыжорскім стылі, ды і ў чалавечым абліччы, выпраменьвала святло сапраўднай высакароднасці. Кожны штрых, кожны жэст яго рук былі прасякнуты духам высокага і тэмпераментнага артыстыз- му, інтэнсіўнага творчага гарэння душы. Як чалавек вытанчанай духоўнай культуры, бездакорнага густу, ён цікавіўся высокай літаратурай, жывапісам, скульптурай, фатаграфіяй. Музычны кругагляд яго быў надзвычай шырокім і не замыкаўся ў межах акадэмічнай музыкі. Віктар Уладзіміравіч любіў і выконваў самыя розныя музычныя творы — ад старажытных рускіх харавых канцэртаў да негрыцянскіх спірычуэлсаў і твораў кампазітараў ХХ стагоддзя (І. Дунаеўскага, Г. Свірыдава, А. Фляркоўскага, А. Кісялёва, А. Тактакішвілі, А. Бандарэнкі, Г. Ермачэнкава, А. Мдзівані, Л. Шлег). Асабліва цікавілі яго беларускія народныя песні і песнапенні праваслаўнай царквы.
Description
Keywords
Выканальніцкае мастацтва, Харавыя спевы, Харавое дырыжыраванне, Інтэрпрэтацыя, Музычная педагогіка, Біяграфічныя звесткі, Исполнительское искусство, Хоровое пение, Хоровое дирижирование, Интерпретация, Музыкальная педагогика, Биографические сведения
Citation