Фрашка "Латарэя" Станіслава Манюшкі: нежартоўны крок на шляху да оперы

Loading...
Thumbnail Image
Date
2014
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
Белорусская государственная академия музыки
Abstract
Артыкул працягвае серыю даследаванняў, прысвечаных раннім узорам опернай творчасці Станіслава Манюшкі. Аб’ектам спецыяльнай навуковай увагі становіцца фрашка «Ostatnia loteria warszawska» («Апошняя варшаўская латарэя») на лібрэта О. Корвін-Мілеўскага. Суміруюцца звесткі аб гісторыі пастановак аперэткі, прэм’ерныя паказы якой пры жыцці кампазітара адбыліся ў Вільні (1841), Гродне (1841), Мінску (1843) і Варшаве (1846). Упершыню высвятляюцца фабульныя карані лібрэта твора. Галоўны аналітычны ракурс даследавання датычыцца жанравай спецыфікі сачынення, у якім, пры захаванні шэрагу тыпалагічных рысаў «лёгкіх» узораў сентыментальнага тэатра ХІХ ст., пазначаецца тэндэнцыя да стварэння ўласна оперных – маштабных і драматургічна-дзейсных – музычных сцэн. У гэтым святле «Латарэя» параўноўваецца з іншымі тэатральнымі творамі С. Манюшкі віленска-мінскага перыяду. Праведзены аналіз грунтуецца на прывезеных намі ў Беларусь копіях старадрукаў партытуры «Латарэі» і яе лібрэта (1908).
Description
Немагай, С. М. Фрашка "Латарэя" Станіслава Манюшкі: нежартоўны крок на шляху да оперы [Тэкст] / С. М. Немагай // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі : навукова-тэарэтычны часопіс. - 2014. - №24. - С.16-27 . - Мінск : Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi, 2014 УДК 782.8(476)(091)"19" УДК 78.071.1(476)"19"(092)Манюшка С. УДК 782.8(438)(091)"19" УДК 78.071.1(438)"19"(092)Манюшка С.
Keywords
Манюшка С., Корвін-Мілеўскі І. К., Музычна - тэатральная дзейнасць, Аперэты, Беларускі, Польскі, 19 ст., Монюшко С., Корван-Милевский И. К., Музыкально - театральная деятельность, Оперетты, Белорусский, Польский, 19 век
Citation