Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Выпуск 30

Permanent URI for this collection

Browse

Recent Submissions

Now showing 1 - 5 of 10
  • Item
    Каляндарна-песенныя напевы наваколляў Белага, Чорнага і Спораўскага азёр у аспекце спецыфікі этнамузычнай культуры палеска-панямонскага памежжа
    (Белорусская государственная академия музыки, 2013) Даніловіч, Н; Danіlovіch, N.; Данилович, А.
    У артыкуле разглядаецца «песенны каляндар» наваколляў Белага, Чорнага і Спораўскага азёр. Раскрываецца жанравая марфалогія, мелагеаграфія песенна-абрадавых форм земляробчага цыкла, вызначаецца своеасаблівасць каляндарна-песеннай традыцыі і яе абумоўленасць памежным характарам гэтых мясцовасцей.
  • Item
    Гродзенска-Бераставіцка-Свіслацкі этнапесенны арэал у святле культуралагічнай атрыбуцыі
    (Белорусская государственная академия музыки, 2013) Лойка, В.; Lojka, V.; Лойко, О.
    У артыкуле разглядаецца этнапесенная традыцыя Гродзенска-Бераставіцка-Свіслацкага лакала і яе адметнасць, выкліканая знаходжаннем на сумежжы розных гістарычна-этнаграфічных сістэм
  • Item
    Каляндарна-песенныя традыцыі вярхоўя ракі Случ
    (Белорусская государственная академия музыки, 2013) Даніловіч, Н.; Danіlovіch, N.; Данилович, А.
    У артыкуле даследуецца каляндарна-песенная традыцыя вярхоўяў р. Случ і яе месца ў сістэмным комплексе заходнебеларускіх, перадпалескіх і палескіх песенных тэрыторый. На матэрыяле палявых запісаў 1970-х і 2008 − 2009 гг. раскрываецца жанравая марфалогія і мелагеаграфія абрадавых форм земляробчага песеннага цыкла ўсходняй Случчыны ў іх сучасным існаванні, атрыбутуецца пераважна цэнтральнапалескі кірунак мелатыпаў архаічных шчадроўных і жніўных песень, а ў сувязі з выяўленай у вярхоўях Случы валачобнай ізамелай - шчыльнасць кантактаў з паўночна-заходнімі (Панямонне) і паўночнымі (Паазер’е) рэгіянальнымі традыцыямі каляндарна-песеннай культуры беларусаў.
  • Item
    Напевы тыпу "страла" ў веснавым песенным цыкле паўднева-ўсходняй Беларусі
    (Белорусская государственная академия музыки, 2013) Шпакоўская, Л.; Shpakoўskaja, L.; Шпаковская, Л.
    Артыкул прысвечаны даследаванню напеваў веснавога абраду «страла» на паўднёвым усходзе Беларусі. Праз картаграфаванне і сістэматыку музычна-вербальных версій у маштабе песенна-абрадавых тыпаў удакладняецца карціна арэальнай і часавай прыналежнасці напеваў тыпу «страла» ў паўднёва-ўсходняй веснавой традыцыі, прасочваецца дынаміка іх тэрытарыяльнага размеркавання на ўзроўні функцыянальнага, структурна-рытмавага, ладаінтанацыйнага і фактурнага параметраў. Закранаецца пытанне «ядра» і «перыферыі» рытуалу «стралы» ва ўласна музычным увасабленні, абгрунтоўваюцца два (паўночна-заходні – Рагачоўскі, Жлобінскі і паўднёва-заходні – Гомельскі, Лоеўскі) вектары адыходу напеваў тыпу «страла» ад асноўнага цэнтра канцэнтрацыі ў Веткаўска-Добрушскім этнапесенным арэале.
  • Item
    Русальныя песні Гомельскага Палесся
    (Белорусская государственная академия музыки, 2013) Шуман, Н.; Shuman, N.; Шуман, Н.
    У артыкуле спецыяльнае асвятленне набываюць пытанні русальнай песенна-абрадавай традыцыі ў арэале Гомельскага Палесся, раскрываюцца асаблівасці яе тэрытарыяльнай распаўсюджанасці, а таксама асноўныя тыпавыя мадэлі русальных напеваў у іх сувязі з функцыянальнай роляй у абраднасці русальнага тыдня.