(Белорусская государственная академия музыки, 2013) Макарэвіч, В.; Makarjevіch, V.; Макаревич В.
У цэнтры даследавання – праявы выгуковасці ў беларускіх абрадавых напевах пачатку вясны. Раскрываюцца тыпы выгуковых зон, іх функцыянальнае значэнне, спецыфіка інтанавання і найбольш важныя структурныя характарыстыкі. Таксама ўпершыню высвятляюцца асаблівасці мелагеагра-
фічнага размеркавання розных па сваіх тыпах зон выгуку ў ранневеснавых загукальных і масленічных напевах на беларускай этнічнай тэрыторыі.