Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Выпуск 30
Permanent URI for this collection
Browse
Browsing Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Выпуск 30 by Subject "Купала"
Now showing 1 - 3 of 3
Results Per Page
Sort Options
- ItemГукавышыннасць у артыкуляцыйным фондзе беларусскай этнапесеннай культуры (па аўдыяматэрыялах экспедыцыйных запісаў 1999 - 2008 гг. у в. Паршына Горацкага раена Магілеўскай вобласці)(Белорусская государственная академия музыки, 2013) Рыдкіна, В.; Rydkіna, V.; Рыдкина, В.Артыкул прысвечаны даследаванню гукавышыннасці як неадъемнага складніка і фактару этнапесеннай артыкуляцыі. На матэрыяле купальскiх і веснавых напеваў в. Паршына Горацкага раёна Магiлёўскай вобласцi, запісаных у экспедыцыях 1999 i 2008 гг., праявы гукавышыннасці раскрываюцца на ўзроўні варыянтнасці ступеняў і рухомасці інтанацыйнага строю ў маштабе цэлага. Акцэнтуецца неабходнасць уліку не толькі акустычных характарыстык гукавышыннасці ў гукавой рэальнасцi музыкі вуснай традыцыі, але і сувязі гэтага сродка артыкуляцыі з усёй закадзiраванай у памяцi этнiчнага слыху сферай песеннай інтанацыйнасці, яе ладавых, меладыйных, гучнасна-дынамічных параметраў, асаблівасцей этнафаніі.
- ItemЗ назіранняў над этнафаніяй вуснатрадыцыйнай песні Піншчыны(Белорусская государственная академия музыки, 2013) Манько, Г.; Man'ko, G.; Манько, А.На матэрыяле экспедыцыйна-палявых аўдыязапісаў купальскіх (вяснова-летні цыкл), калядных і ўмоўна прымеркаваных да зімовага перыяду песень Піншчыны разглядаецца ўплыў на гукавыяўленне з боку фанетычных асаблівасцей заходнепалескай дыялектнай мовы і непасрэдна пінскага традыцыйнага маўлення.
- ItemКаляндарна-песенныя напевы наваколляў Белага, Чорнага і Спораўскага азёр у аспекце спецыфікі этнамузычнай культуры палеска-панямонскага памежжа(Белорусская государственная академия музыки, 2013) Даніловіч, Н; Danіlovіch, N.; Данилович, А.У артыкуле разглядаецца «песенны каляндар» наваколляў Белага, Чорнага і Спораўскага азёр. Раскрываецца жанравая марфалогія, мелагеаграфія песенна-абрадавых форм земляробчага цыкла, вызначаецца своеасаблівасць каляндарна-песеннай традыцыі і яе абумоўленасць памежным характарам гэтых мясцовасцей.