Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Выпуск 30
Permanent URI for this collection
Browse
Browsing Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Выпуск 30 by Subject "Календарные песни"
Now showing 1 - 9 of 9
Results Per Page
Sort Options
- ItemАб некаторых асаблівасцях гукавога праяўлення ідэі закліку ў беларускіх абрадавых напевах пачатку вясны(Белорусская государственная академия музыки, 2013) Макарэвіч, В.; Makarjevіch, V.; Макаревич В.У цэнтры даследавання – праявы выгуковасці ў беларускіх абрадавых напевах пачатку вясны. Раскрываюцца тыпы выгуковых зон, іх функцыянальнае значэнне, спецыфіка інтанавання і найбольш важныя структурныя характарыстыкі. Таксама ўпершыню высвятляюцца асаблівасці мелагеагра- фічнага размеркавання розных па сваіх тыпах зон выгуку ў ранневеснавых загукальных і масленічных напевах на беларускай этнічнай тэрыторыі.
- ItemВыгуковая інтанацыйнасць у напевах вяснова-летняга і вясельнага цыклаў Заходняга Палесся: да пытання музычнай міфапаэтыкі(Белорусская государственная академия музыки, 2013) Лузько, Л. А.; Luz'ko, L. A.; Лузько, Л. А.Даследуюцца гукавыя праявы, якімі ў этнамузычнай традыцыі в. Амяльная Івацэвіцкага раёна (Заходняе Палессе) рэалізуюцца ідэі дыялогу з прыродай, забеспячэння ўрадлівасці і ўстойлівасці сусветнага парадку. З прыцягненнем катэгорыі музычнай міфапаэтыкі разглядаецца выгуковая інтанацыйнасць як сфера і тып сігнальна-камунікатыўнай дзейнасці, адбітай у песенных рытуалах каляндарнаемляробчага і сямейна-абрадавага круга. Матэрыял даследавання – напевы вяснова-летняга і вясельнага цыклаў.
- ItemГукавышыннасць у артыкуляцыйным фондзе беларусскай этнапесеннай культуры (па аўдыяматэрыялах экспедыцыйных запісаў 1999 - 2008 гг. у в. Паршына Горацкага раена Магілеўскай вобласці)(Белорусская государственная академия музыки, 2013) Рыдкіна, В.; Rydkіna, V.; Рыдкина, В.Артыкул прысвечаны даследаванню гукавышыннасці як неадъемнага складніка і фактару этнапесеннай артыкуляцыі. На матэрыяле купальскiх і веснавых напеваў в. Паршына Горацкага раёна Магiлёўскай вобласцi, запісаных у экспедыцыях 1999 i 2008 гг., праявы гукавышыннасці раскрываюцца на ўзроўні варыянтнасці ступеняў і рухомасці інтанацыйнага строю ў маштабе цэлага. Акцэнтуецца неабходнасць уліку не толькі акустычных характарыстык гукавышыннасці ў гукавой рэальнасцi музыкі вуснай традыцыі, але і сувязі гэтага сродка артыкуляцыі з усёй закадзiраванай у памяцi этнiчнага слыху сферай песеннай інтанацыйнасці, яе ладавых, меладыйных, гучнасна-дынамічных параметраў, асаблівасцей этнафаніі.
- ItemЗ назіранняў над этнафаніяй вуснатрадыцыйнай песні Піншчыны(Белорусская государственная академия музыки, 2013) Манько, Г.; Man'ko, G.; Манько, А.На матэрыяле экспедыцыйна-палявых аўдыязапісаў купальскіх (вяснова-летні цыкл), калядных і ўмоўна прымеркаваных да зімовага перыяду песень Піншчыны разглядаецца ўплыў на гукавыяўленне з боку фанетычных асаблівасцей заходнепалескай дыялектнай мовы і непасрэдна пінскага традыцыйнага маўлення.
- ItemКаляндарна-песенныя напевы наваколляў Белага, Чорнага і Спораўскага азёр у аспекце спецыфікі этнамузычнай культуры палеска-панямонскага памежжа(Белорусская государственная академия музыки, 2013) Даніловіч, Н; Danіlovіch, N.; Данилович, А.У артыкуле разглядаецца «песенны каляндар» наваколляў Белага, Чорнага і Спораўскага азёр. Раскрываецца жанравая марфалогія, мелагеаграфія песенна-абрадавых форм земляробчага цыкла, вызначаецца своеасаблівасць каляндарна-песеннай традыцыі і яе абумоўленасць памежным характарам гэтых мясцовасцей.
- ItemКаляндарна-песенныя традыцыі вярхоўя ракі Случ(Белорусская государственная академия музыки, 2013) Даніловіч, Н.; Danіlovіch, N.; Данилович, А.У артыкуле даследуецца каляндарна-песенная традыцыя вярхоўяў р. Случ і яе месца ў сістэмным комплексе заходнебеларускіх, перадпалескіх і палескіх песенных тэрыторый. На матэрыяле палявых запісаў 1970-х і 2008 − 2009 гг. раскрываецца жанравая марфалогія і мелагеаграфія абрадавых форм земляробчага песеннага цыкла ўсходняй Случчыны ў іх сучасным існаванні, атрыбутуецца пераважна цэнтральнапалескі кірунак мелатыпаў архаічных шчадроўных і жніўных песень, а ў сувязі з выяўленай у вярхоўях Случы валачобнай ізамелай - шчыльнасць кантактаў з паўночна-заходнімі (Панямонне) і паўночнымі (Паазер’е) рэгіянальнымі традыцыямі каляндарна-песеннай культуры беларусаў.
- ItemНапевы тыпу "страла" ў веснавым песенным цыкле паўднева-ўсходняй Беларусі(Белорусская государственная академия музыки, 2013) Шпакоўская, Л.; Shpakoўskaja, L.; Шпаковская, Л.Артыкул прысвечаны даследаванню напеваў веснавога абраду «страла» на паўднёвым усходзе Беларусі. Праз картаграфаванне і сістэматыку музычна-вербальных версій у маштабе песенна-абрадавых тыпаў удакладняецца карціна арэальнай і часавай прыналежнасці напеваў тыпу «страла» ў паўднёва-ўсходняй веснавой традыцыі, прасочваецца дынаміка іх тэрытарыяльнага размеркавання на ўзроўні функцыянальнага, структурна-рытмавага, ладаінтанацыйнага і фактурнага параметраў. Закранаецца пытанне «ядра» і «перыферыі» рытуалу «стралы» ва ўласна музычным увасабленні, абгрунтоўваюцца два (паўночна-заходні – Рагачоўскі, Жлобінскі і паўднёва-заходні – Гомельскі, Лоеўскі) вектары адыходу напеваў тыпу «страла» ад асноўнага цэнтра канцэнтрацыі ў Веткаўска-Добрушскім этнапесенным арэале.
- ItemРусальныя песні Гомельскага Палесся(Белорусская государственная академия музыки, 2013) Шуман, Н.; Shuman, N.; Шуман, Н.У артыкуле спецыяльнае асвятленне набываюць пытанні русальнай песенна-абрадавай традыцыі ў арэале Гомельскага Палесся, раскрываюцца асаблівасці яе тэрытарыяльнай распаўсюджанасці, а таксама асноўныя тыпавыя мадэлі русальных напеваў у іх сувязі з функцыянальнай роляй у абраднасці русальнага тыдня.
- ItemРытуал гушкання на арэлях і гушкальныя напевы Заходняга Паазер'я(Белорусская государственная академия музыки, 2013) Максімава, Я.; Maksіmava, Ja.; Максимова, Е.У артыкуле разглядаецца песенна-абрадавы комплекс гушкання на арэлях у каляндарна-земляробчай традыцыі Беларускага Паазер’я ў аспекце яго часавай замацаванасці і функцыянальнага зместу. Аналізуюцца стрыжнёвыя сюжэтна-тэматычныя групы гушкальных песень. Прапануецца тыпалогія гушкальных напеваў Заходняга Паазер’я.