(Белорусская государственная академия музыки, 2016) Даніловіч, Н.; Danіlovіch, N.
У артыкуле разглядаюцца каляндарна-песенныя традыцыі Выганаўскага Палесся як часткі аходнепалеска-панямонскага памежжа. У выніку аналізу песенных форм і тыпалагізацыі напеваў зімовага, веснавога, летняга і восеньскага падцыклаў «песеннага календара» Выганаўскага Палесся акрэслена мяжа напесенных традыцый Заходняга Палесся і Панямоння на дадзеных тэрыторыях. Выяўлены асаблівасці
тэрытарыяльных суадносін маргінальных зон гэтых суседніх этнапесенных сістэм.