(Белорусская государственная академия музыки, 2018) Трафімчук, Т.; Trafіmchuk T.
Увага да гістарычнай тэматыкі ў мастацтве другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст. была ўспрынята і адлюстравана ў творчасці беларускіх і польскіх кампазітараў. Важнае месца занялі тыя інтэнцыі,
якія аказаліся звязаны з Сярэдневякоўем. Гэта знайшло ўвасабленне ў розных па жанры, стылі творах, аднак, адметныя па сваім напаўненні, яны канцэптуальна аб’ядноўваюцца ў адну групу, якая рэпрэзентуе
ўніверсальныя культурна-гістарычныя каштоўнасці мінулага і сама ж становіцца важным здабыткам культуры ХХ–ХХІ стст.