(Белорусская государственная академия музыки, 2018) Сідаровіч, К.; Sіdarovіch К.
Артыкул прысвечаны характарыстыцы міфалагічных вобразаў Яшчара/Змея/Цмока ў традыцыйнай культуры славянскіх і балтыйскіх народаў. Аўтар разглядае этымалогію назваў «Змей», «Яшчар»,
«Цмок» і месца саміх вобразаў у міфалагічнай карціне свету славян і балтаў. На прыкладзе песенна-гульнявой дзеі «Яшчар» і псальмаў аб святым Юрыі раскрываецца адлюстраванне міфалагічнага ўяўлення пра свет у традыцыйнай этнапесеннай культуры.