Repository logo
  • English
  • Català
  • Čeština
  • Deutsch
  • Español
  • Français
  • Gàidhlig
  • Latviešu
  • Magyar
  • Nederlands
  • Polski
  • Português
  • Português do Brasil
  • Suomi
  • Svenska
  • Türkçe
  • Қазақ
  • বাংলা
  • हिंदी
  • Ελληνικά
  • Yкраї́нська
  • ru
  • Log In
    New user? Click here to register.Have you forgotten your password?
Repository logo
  • Communities & Collections
  • All of DSpace
  • English
  • Català
  • Čeština
  • Deutsch
  • Español
  • Français
  • Gàidhlig
  • Latviešu
  • Magyar
  • Nederlands
  • Polski
  • Português
  • Português do Brasil
  • Suomi
  • Svenska
  • Türkçe
  • Қазақ
  • বাংলা
  • हिंदी
  • Ελληνικά
  • Yкраї́нська
  • ru
  • Log In
    New user? Click here to register.Have you forgotten your password?
  1. Home
  2. Browse by Author

Browsing by Author "Немагай, С. М."

Now showing 1 - 10 of 10
Results Per Page
Sort Options
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Антон Сакульскі - кампазітар і педагог Беларусі першай паловы XIX стагоддзя
    (Белорусская государственная академия музыки, 2008) Немагай, С. М.; Nemagaj, S. M.
    Упершыню ў айчынным музыказнаўстве разглядаецца жыццевы шлях і музычная спадчына Антона Сакульскагакампазітара, педагога і скрыпічнага майстра. Падсумоўваюцца біяграфічныя звесткі пра кампазітара, змешчаныя ў друкаваных крыніцах. Даецца кароткая характэрыстыка ламентацый - жанра, уключанага ў абрады цемнай ютрані Перадвелікоднага тыдня. Адзначаюцца некаторыя асаблівасці кампазітарскага стылю А. Сакульскага.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Вастрабрамская літанія Юзэфа Дашчынскага - помнік рэлігійнай музыкі Беларусі часоў перадрамантызма
    (Белорусская государственная академия музыки, 2010) Немагай, С. М.; Nemagaj, S. M.
    На аснове рэканструяванай партытуры ў артыкуле ўпершыню разглядаецца Вастрабрамская літанія Юзафа Дашчынскага (1781–1844) — адзіны захаваны на сённяшні дзень узор рэлігійнай музыкі выдатнага кампазітара, дырыжора і педагога, які каля 30 гадоў працаваў у Гарадзішчы Рэчыцкага павета. Падсумоўваюцца звесткі пра жыццё і творчасць Ю. Дашчынскага. Высвятляюцца пытанні атрыбуцыі твора і паходжання яго водпісу. Стылістыка Літаніі аналізуецца з пункту погляду прыналежнасці твора да перадрамантызму — часу, характэрнага пераходнасцю і амбівалентнасцю, а таксама наслаеннем і ўзаемадзеяннем характэрных прыкмет класіцызма, сентыменталізму і ранняга рамантызму. Выяўлены помнік змяняе карціну развіцця літаніі на былым абшары Рэчы Паспалітай, дзе першымі ўзорамі манументальна-канцэртнага вырашэння жанра лічыліся Чатыры Вастрабрамскія літаніі С. Манюшкі.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Камерна-інструментальная творчасць М.К. Агінскага: на шляху паэтызацыі жанру паланэза
    (Белорусская государственная академия музыки, 2005) Немагай, С. М.; Nemagaj, S. M.
    У артыкуле разглядаецца жанр паланэза, які з'яўляецца знакавым, найбольш паказальным для фартэпіяннай музыкі Міхаіла Клеафаса Агінскага і яго творчасці ў цэлым. Менавіта творы кампазітара адкрылі той важны этап у гісторыі жанру, які звязаны з трансфармацыяй бытавога танца ў апаэтазаваную мастацкую п'есу эпохі рамантызму. У творчасці Агінскага адбыўся пераход жанру паланэза з катэгорыі першасных (бытавых) жанраў у катэгорыю лірычнай п'есы-мініяцюры. Высокая ступень тыпізацыі, характэрная для бытавых танцаў, у паланэзах кампазітара саступае месца непаўторнасці, імкненню да індывідуальнага вобразнага напаўнення і вырашэння кожнага твора.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    "Канторшчыкі" С. Манюшкі: першы вопыт кампазітара ў оперным жанры
    (Белорусская государственная академия музыки, 2011) Немагай, С. М.; Немогай, С. Н.; Nemagaj, S. M.;
    Артыкул прысвечаны першай камедыя-оперы С. Манюшкі «Канторшчыкі» «Biuraliści»), прэм’ера якой адбылася ў Мінску ў 1830-х гг. Электронная копія партытуры твора была прывезена намі ў Беларусь і ўпершыню прааналізавана. Высвятляюцца пытанні атрыбуцыі оперы Манюшкі метадам параўнання з інфармацыяй аб пастаноўцы «Канторшчыкаў» у Нацыянальным тэатры ў Варшаве (1832 – 1839 гг.), а таксама з ананімным нотным рукапісам твора з Ягелонскай бібліятэкі ў Кракаве. Музыка Манюшкі аналізуецца з пункту гледжання яе адпаведнасці жанру камедыі-оперы. Пры гэтым абвяргаюцца замацаванае ў навуковай літаратуры стэрэатыпнае меркаванне аб слабасці твора і звесткі, што яго партытура, захаваная ў Варшаўскім музычным таварыстве, з’яўляецца толькі фрагментам. Увядзенне ў навуковы ўжытак «Канторшчыкаў» – гэта істотны крок у працэсе адраджэння ранняй опернай спадчыны кампазітара, прымеркаванага да яго 200-гадовага юбілею ў 2019 г.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    "Карманьёл, альбо Французы любяць жартаваць" С. Манюшкі: на шляху ад вадэвіля да оперы
    (Белорусская государственная академия музыки, 2013) Немагай, С. М.; Nemagaj, S. M.
    Упершыню ў беларускім гістарычным музыказнаўстве аб'ектам навуковай увагт становіцца ранняя сцэнічная праца С. Манюшкі "Карманьёл, альбо Французы любяць жартаваць". Галоўны аналітычны ракурс даследавання датычыцца жанравай спецыфікі сачынення, якая палягае на памежжы жанраў вадэвіля (камедыя-оперы) і ўласна оперы. Праведзены аналіз грунтуецца на прывезеных у Беларусь копіях архіўных матэрыялаў: рукапіснай партытуры «Карманьёла», а таксама дзвюх версіях лібрэта, што захоўваюцца ў Варшаўскім музычным таварыстве (WTM) і Літоўскім архіве літаратуры і мастацтва (LLMA). Атрыманыя вынікі аналізу могуць быць спраецыраваны на іншыя ўзоры тэатральнай музыкі кампазітара віленска-мінскага перыяду яго творчасці.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Музычная спадчына роду Агінскіх: новыя адкрыцці
    (Белорусская государственная академия музыки, 2012) Немагай, С. М.; Nemagaj, S. M.
    Артыкул уводзіць у навуковы ўжытак невядомыя музычныя рарытэты, нядаўна выяўленыя аўтарам у архівах і бібліятэках Кракава і Вроцлава. Помнікі маюць непасрэднае дачыненне да роду Агінскіх, які адыграў значную ролю ў гісторыі музычнай культуры Беларусі. Паводле атрыбуцыі большасць прадстаўленых у артыкуле рукапісных і друкаваных помнікаў паходзяць з Залесся (Смаргонскі раён Гродзенскай вобл.), дзе М. К. Агінскі жыў з 1802 па 1821 г., ці звязаныя з залеска-віленскім перыядам яго дзейнасці. Сярод най- больш значных знаходак — танцавальны альбом сям’і Агінскіх, невядомыя Марш F-dur (1820) і Мазурка C-dur М. К. Агінскага, а таксама сцэнар музычнага свята ў Залессі, прымеркаванага да імянінаў кампазітара.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Рамансы М. К. Агінскага як з'ява перадрамантызму (паэтычныя тэмы, матывы, вобразы)
    (Белорусская государственная академия музыки, 2004) Немагай, С. М.; Nemagaj, S. M.
    У артыкуле прадпрымаецца спроба даследавання паэтычнага боку камерна-вакальнай лірыкі М. К. Агінскага. Аналіз дапамагае вызначыць эстэтычныя і канцэптуальныя асновы творчасці кампазітара, асэнсаваць яе ў сістэме мастацкіх каштоўнасцей эпохі перадрамантызму.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Сольныя рэлігійныя песні і дуэты С. Манюшкі: спецыфіка фактурнай арганізацыі
    (Белорусская государственная академия музыки, 2011) Немагай, С. М.; Nemagaj, S. M.
    Аб’ектам даследчыцкай увагі ў артыкуле з’яўляюцца сольныя рэлігійныя песні і дуэты С. Манюшкі, — творы, якія апошнім часам усё больш уключаюцца ў праграмы канцэртаў як духоўнай, так і свецкай музыкі. З сацыякультурных пазіцый разглядаецца феномен спалучэння ў гэтых сачыненнях тэхнічнай даступнасці з майстэрствам пісьма і дасканаласцю распрацоўкі дэталяў у арганнай (фартэпіяннай) партыі, што ўласціва почырку выдатных кампазітараў. Закранаюцца праблемы нацыянальнага пачатку, а таксама «літургічнасці» песень і дуэтаў. Прадметам спецыяльнага аналізу становіцца фактурная арганізацыя інструментальнага суправаджэння твораў, прадпрымаецца аналіз яе функцыянальна-драматургічнай ролі.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Фрашка "Латарэя" Станіслава Манюшкі: нежартоўны крок на шляху да оперы
    (Белорусская государственная академия музыки, 2014) Немагай, С. М.; Nemagaj S.
    Артыкул працягвае серыю даследаванняў, прысвечаных раннім узорам опернай творчасці Станіслава Манюшкі. Аб’ектам спецыяльнай навуковай увагі становіцца фрашка «Ostatnia loteria warszawska» («Апошняя варшаўская латарэя») на лібрэта О. Корвін-Мілеўскага. Суміруюцца звесткі аб гісторыі пастановак аперэткі, прэм’ерныя паказы якой пры жыцці кампазітара адбыліся ў Вільні (1841), Гродне (1841), Мінску (1843) і Варшаве (1846). Упершыню высвятляюцца фабульныя карані лібрэта твора. Галоўны аналітычны ракурс даследавання датычыцца жанравай спецыфікі сачынення, у якім, пры захаванні шэрагу тыпалагічных рысаў «лёгкіх» узораў сентыментальнага тэатра ХІХ ст., пазначаецца тэндэнцыя да стварэння ўласна оперных – маштабных і драматургічна-дзейсных – музычных сцэн. У гэтым святле «Латарэя» параўноўваецца з іншымі тэатральнымі творамі С. Манюшкі віленска-мінскага перыяду. Праведзены аналіз грунтуецца на прывезеных намі ў Беларусь копіях старадрукаў партытуры «Латарэі» і яе лібрэта (1908).
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Цыкл Вялікатыдневых лементацый Віленская катэдры
    (Белорусская государственная академия музыки, 2015) Немагай, С. М.; Nemagaj S.
    У артыкуле вылучаецца гіпотэза аб фарміраванні цыкла Велікатыднёвых ламентацый Віленскага катэдральнага сабора з твораў двух розных аўтараў – Згірскага (імя і гады жыцця невядомыя) і Антонія Сакульскага (1771 - 1840). Гіпотэза грунтуецца на рэканструкцыі рукапісаў трох частак цыкла ламентацый: “Lamentatia a septem vocibus” (in C) Згірскага, а таксама “Lamentatio Jeremiae Prophetae” (c-moll) і “Lamentatio Jeremiae” (F-dur) А. Сакульскага. Усе творы паходзяць з аднаго бібліятэчнага збору, маюць падобную карціну храналогіі выкананняў, а таксама ўзаемадапаўняюць адзін аднаго згодна з літургічнымі канонамі Пасхальнага Трыдуума. Даецца характэрыстыка ламентацый – жанра, уключанага ў абрады цёмнай ютрані Перадвелікоднага тыдня. Звесткі аб аўтарах ламентацый Віленскай катэдры – Згірскім і Сакульскім – дапаўняюцца апісаннем рукапісаў кампазіцый і адзначэннем некаторых стылявых асаблівасцей твораў, захаваных у выглядзе партытур і асобных галасоў у фондах Нацыянальнай бібліятэкі імя Мажвідаса ў Вільні і ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы.

DSpace software copyright © 2002-2025 LYRASIS

  • Cookie settings
  • Privacy policy
  • End User Agreement
  • Send Feedback