Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі № 24
Permanent URI for this collection
Browse
Browsing Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі № 24 by Subject "19 ст."
Now showing 1 - 2 of 2
Results Per Page
Sort Options
- ItemТэкставая аснова польскіх мес С. Манюшкі і Ф. Міладоўскага (Заканчэнне. Пачатак № 22)(Белорусская государственная академия музыки, 2014) Шэйпа, С. И.; Shjejpa S.У артыкуле характарызуецца недаследаваны ў беларускім музыказнаўстве феномен «нямецкай» і «польскай» мес. Факусіруецца ўвага на іх аўтарах, сярод якіх былі Ф. С. Кальбрэнэр, Ё. Нойман, А. Э. Адынец, У. Сыракомля, А. Фелінскі, Ю. Ваявудскі і іншыя. Аб’ектам спецыяльнага вывучэння становіцца тэкставая аснова першых на тэрыторыі Беларусі польскіх мес С. Манюшкі і Ф. Міладоўскага. Прадпрымаецца спроба асэнсаваць значнасць польскай і нямецкай мес у літургічнай практыцы каталіцкага касцёла. У заканчэнні артыкула прыводзяцца пераклады тэкстаў польскіх мес узгаданых аўтараў на беларускую мову, здзейсненыя аўтарам публікацыі – С. І. Шэйпа.
- ItemФрашка "Латарэя" Станіслава Манюшкі: нежартоўны крок на шляху да оперы(Белорусская государственная академия музыки, 2014) Немагай, С. М.; Nemagaj S.Артыкул працягвае серыю даследаванняў, прысвечаных раннім узорам опернай творчасці Станіслава Манюшкі. Аб’ектам спецыяльнай навуковай увагі становіцца фрашка «Ostatnia loteria warszawska» («Апошняя варшаўская латарэя») на лібрэта О. Корвін-Мілеўскага. Суміруюцца звесткі аб гісторыі пастановак аперэткі, прэм’ерныя паказы якой пры жыцці кампазітара адбыліся ў Вільні (1841), Гродне (1841), Мінску (1843) і Варшаве (1846). Упершыню высвятляюцца фабульныя карані лібрэта твора. Галоўны аналітычны ракурс даследавання датычыцца жанравай спецыфікі сачынення, у якім, пры захаванні шэрагу тыпалагічных рысаў «лёгкіх» узораў сентыментальнага тэатра ХІХ ст., пазначаецца тэндэнцыя да стварэння ўласна оперных – маштабных і драматургічна-дзейсных – музычных сцэн. У гэтым святле «Латарэя» параўноўваецца з іншымі тэатральнымі творамі С. Манюшкі віленска-мінскага перыяду. Праведзены аналіз грунтуецца на прывезеных намі ў Беларусь копіях старадрукаў партытуры «Латарэі» і яе лібрэта (1908).