Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі № 24
Permanent URI for this collection
Browse
Browsing Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі № 24 by Subject "Аперэты"
Now showing 1 - 1 of 1
Results Per Page
Sort Options
- ItemФрашка "Латарэя" Станіслава Манюшкі: нежартоўны крок на шляху да оперы(Белорусская государственная академия музыки, 2014) Немагай, С. М.; Nemagaj S.Артыкул працягвае серыю даследаванняў, прысвечаных раннім узорам опернай творчасці Станіслава Манюшкі. Аб’ектам спецыяльнай навуковай увагі становіцца фрашка «Ostatnia loteria warszawska» («Апошняя варшаўская латарэя») на лібрэта О. Корвін-Мілеўскага. Суміруюцца звесткі аб гісторыі пастановак аперэткі, прэм’ерныя паказы якой пры жыцці кампазітара адбыліся ў Вільні (1841), Гродне (1841), Мінску (1843) і Варшаве (1846). Упершыню высвятляюцца фабульныя карані лібрэта твора. Галоўны аналітычны ракурс даследавання датычыцца жанравай спецыфікі сачынення, у якім, пры захаванні шэрагу тыпалагічных рысаў «лёгкіх» узораў сентыментальнага тэатра ХІХ ст., пазначаецца тэндэнцыя да стварэння ўласна оперных – маштабных і драматургічна-дзейсных – музычных сцэн. У гэтым святле «Латарэя» параўноўваецца з іншымі тэатральнымі творамі С. Манюшкі віленска-мінскага перыяду. Праведзены аналіз грунтуецца на прывезеных намі ў Беларусь копіях старадрукаў партытуры «Латарэі» і яе лібрэта (1908).