Repository logo
  • English
  • Català
  • Čeština
  • Deutsch
  • Español
  • Français
  • Gàidhlig
  • Latviešu
  • Magyar
  • Nederlands
  • Polski
  • Português
  • Português do Brasil
  • Suomi
  • Svenska
  • Türkçe
  • Қазақ
  • বাংলা
  • हिंदी
  • Ελληνικά
  • Yкраї́нська
  • ru
  • Log In
    New user? Click here to register.Have you forgotten your password?
Repository logo
  • Communities & Collections
  • All of DSpace
  • English
  • Català
  • Čeština
  • Deutsch
  • Español
  • Français
  • Gàidhlig
  • Latviešu
  • Magyar
  • Nederlands
  • Polski
  • Português
  • Português do Brasil
  • Suomi
  • Svenska
  • Türkçe
  • Қазақ
  • বাংলা
  • हिंदी
  • Ελληνικά
  • Yкраї́нська
  • ru
  • Log In
    New user? Click here to register.Have you forgotten your password?
  1. Home
  2. Browse by Author

Browsing by Author "Nemagaj, S. M."

Now showing 1 - 7 of 7
Results Per Page
Sort Options
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Антон Сакульскі - кампазітар і педагог Беларусі першай паловы XIX стагоддзя
    (Белорусская государственная академия музыки, 2008) Немагай, С. М.; Nemagaj, S. M.
    Упершыню ў айчынным музыказнаўстве разглядаецца жыццевы шлях і музычная спадчына Антона Сакульскагакампазітара, педагога і скрыпічнага майстра. Падсумоўваюцца біяграфічныя звесткі пра кампазітара, змешчаныя ў друкаваных крыніцах. Даецца кароткая характэрыстыка ламентацый - жанра, уключанага ў абрады цемнай ютрані Перадвелікоднага тыдня. Адзначаюцца некаторыя асаблівасці кампазітарскага стылю А. Сакульскага.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Вастрабрамская літанія Юзэфа Дашчынскага - помнік рэлігійнай музыкі Беларусі часоў перадрамантызма
    (Белорусская государственная академия музыки, 2010) Немагай, С. М.; Nemagaj, S. M.
    На аснове рэканструяванай партытуры ў артыкуле ўпершыню разглядаецца Вастрабрамская літанія Юзафа Дашчынскага (1781–1844) — адзіны захаваны на сённяшні дзень узор рэлігійнай музыкі выдатнага кампазітара, дырыжора і педагога, які каля 30 гадоў працаваў у Гарадзішчы Рэчыцкага павета. Падсумоўваюцца звесткі пра жыццё і творчасць Ю. Дашчынскага. Высвятляюцца пытанні атрыбуцыі твора і паходжання яго водпісу. Стылістыка Літаніі аналізуецца з пункту погляду прыналежнасці твора да перадрамантызму — часу, характэрнага пераходнасцю і амбівалентнасцю, а таксама наслаеннем і ўзаемадзеяннем характэрных прыкмет класіцызма, сентыменталізму і ранняга рамантызму. Выяўлены помнік змяняе карціну развіцця літаніі на былым абшары Рэчы Паспалітай, дзе першымі ўзорамі манументальна-канцэртнага вырашэння жанра лічыліся Чатыры Вастрабрамскія літаніі С. Манюшкі.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Камерна-інструментальная творчасць М.К. Агінскага: на шляху паэтызацыі жанру паланэза
    (Белорусская государственная академия музыки, 2005) Немагай, С. М.; Nemagaj, S. M.
    У артыкуле разглядаецца жанр паланэза, які з'яўляецца знакавым, найбольш паказальным для фартэпіяннай музыкі Міхаіла Клеафаса Агінскага і яго творчасці ў цэлым. Менавіта творы кампазітара адкрылі той важны этап у гісторыі жанру, які звязаны з трансфармацыяй бытавога танца ў апаэтазаваную мастацкую п'есу эпохі рамантызму. У творчасці Агінскага адбыўся пераход жанру паланэза з катэгорыі першасных (бытавых) жанраў у катэгорыю лірычнай п'есы-мініяцюры. Высокая ступень тыпізацыі, характэрная для бытавых танцаў, у паланэзах кампазітара саступае месца непаўторнасці, імкненню да індывідуальнага вобразнага напаўнення і вырашэння кожнага твора.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    "Карманьёл, альбо Французы любяць жартаваць" С. Манюшкі: на шляху ад вадэвіля да оперы
    (Белорусская государственная академия музыки, 2013) Немагай, С. М.; Nemagaj, S. M.
    Упершыню ў беларускім гістарычным музыказнаўстве аб'ектам навуковай увагт становіцца ранняя сцэнічная праца С. Манюшкі "Карманьёл, альбо Французы любяць жартаваць". Галоўны аналітычны ракурс даследавання датычыцца жанравай спецыфікі сачынення, якая палягае на памежжы жанраў вадэвіля (камедыя-оперы) і ўласна оперы. Праведзены аналіз грунтуецца на прывезеных у Беларусь копіях архіўных матэрыялаў: рукапіснай партытуры «Карманьёла», а таксама дзвюх версіях лібрэта, што захоўваюцца ў Варшаўскім музычным таварыстве (WTM) і Літоўскім архіве літаратуры і мастацтва (LLMA). Атрыманыя вынікі аналізу могуць быць спраецыраваны на іншыя ўзоры тэатральнай музыкі кампазітара віленска-мінскага перыяду яго творчасці.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Музычная спадчына роду Агінскіх: новыя адкрыцці
    (Белорусская государственная академия музыки, 2012) Немагай, С. М.; Nemagaj, S. M.
    Артыкул уводзіць у навуковы ўжытак невядомыя музычныя рарытэты, нядаўна выяўленыя аўтарам у архівах і бібліятэках Кракава і Вроцлава. Помнікі маюць непасрэднае дачыненне да роду Агінскіх, які адыграў значную ролю ў гісторыі музычнай культуры Беларусі. Паводле атрыбуцыі большасць прадстаўленых у артыкуле рукапісных і друкаваных помнікаў паходзяць з Залесся (Смаргонскі раён Гродзенскай вобл.), дзе М. К. Агінскі жыў з 1802 па 1821 г., ці звязаныя з залеска-віленскім перыядам яго дзейнасці. Сярод най- больш значных знаходак — танцавальны альбом сям’і Агінскіх, невядомыя Марш F-dur (1820) і Мазурка C-dur М. К. Агінскага, а таксама сцэнар музычнага свята ў Залессі, прымеркаванага да імянінаў кампазітара.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Рамансы М. К. Агінскага як з'ява перадрамантызму (паэтычныя тэмы, матывы, вобразы)
    (Белорусская государственная академия музыки, 2004) Немагай, С. М.; Nemagaj, S. M.
    У артыкуле прадпрымаецца спроба даследавання паэтычнага боку камерна-вакальнай лірыкі М. К. Агінскага. Аналіз дапамагае вызначыць эстэтычныя і канцэптуальныя асновы творчасці кампазітара, асэнсаваць яе ў сістэме мастацкіх каштоўнасцей эпохі перадрамантызму.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Сольныя рэлігійныя песні і дуэты С. Манюшкі: спецыфіка фактурнай арганізацыі
    (Белорусская государственная академия музыки, 2011) Немагай, С. М.; Nemagaj, S. M.
    Аб’ектам даследчыцкай увагі ў артыкуле з’яўляюцца сольныя рэлігійныя песні і дуэты С. Манюшкі, — творы, якія апошнім часам усё больш уключаюцца ў праграмы канцэртаў як духоўнай, так і свецкай музыкі. З сацыякультурных пазіцый разглядаецца феномен спалучэння ў гэтых сачыненнях тэхнічнай даступнасці з майстэрствам пісьма і дасканаласцю распрацоўкі дэталяў у арганнай (фартэпіяннай) партыі, што ўласціва почырку выдатных кампазітараў. Закранаюцца праблемы нацыянальнага пачатку, а таксама «літургічнасці» песень і дуэтаў. Прадметам спецыяльнага аналізу становіцца фактурная арганізацыя інструментальнага суправаджэння твораў, прадпрымаецца аналіз яе функцыянальна-драматургічнай ролі.

DSpace software copyright © 2002-2025 LYRASIS

  • Cookie settings
  • Privacy policy
  • End User Agreement
  • Send Feedback