Browsing by Author "Шэйпа, С. І."
Now showing 1 - 5 of 5
Results Per Page
Sort Options
- ItemАгляд кампазітарскай творчасці Юзафа Грыма: фартэпіянная спадчына(Белорусская государственная академия музыки, 2017) Шэйпа, С. І.; Shjejpa I.У артыкуле ўпершыню ўводзяцца ў новуковы ўжытак невядомыя дагэтуль старадрукі фартэпіянных твораў віленскага кампазітара і музычнага дзеяча Ю. Грыма (? - 1888), якія адносяцца да другой паловы 20 ст. Здзяйсняецца першапачатковы аналіз танцавальных п’ес і маршаў, адзначаюцца некаторыя асблівасці кампазітарскага стылю Ю. Грыма.
- ItemМэты і дзейнасць беларускага таварыства св. Цэцыліі(Белорусская государственная академия музыки, 2004) Шэйпа, С. І.; Shjejpa, S. І.Артыкул знаёміць з адным з невядомых эпізодаў з гісторыі музычнай культуры Беларусі XIX ст. - дзейнасцю беларускага таварыства св. Цэцыліі. Таварыства імкнулася падтрымаць каталіцкую традыцыю на Беларусі, для чаго арганізоўвала канцэрты рэлігійнай музыкі і заахвочвала мясцовых аўтараў пісаць творы ў літургічных жанрах.
- ItemРазвіццё ўяўленняў пра эстэтычны эталон у богаслужбовай музыцы XVII - XIX стст.(Белорусская государственная академия музыки, 2008) Шэйпа, С. І.; Shjejpa, S. І.У артыкуле характарызуецца працэс станаўлення ўяўленняў пра эстэтычны эталон у богаслужбовай практыцы Каталіцкага касцёла ў XVII _ XIX стст. У выніку аналізу разнастайных крыніц аўтар публікацыі прыходзіць да высновы, што касцельная музыка названага перыяду не абапіралася на ўласныя традыцыі і развівалася згодна з галоўнымі тэндэнцыямі свецкага музычнага мастацтва.
- ItemРэлігійная музычная cпадчына Юзафа Грыма(Белорусская государственная академия музыки, 2019) Шэйпа, С. І.; Shjejpa, S. І.У цэнтры ўвагі аўтара артыкула – богаслужэбная музычная спадчына Ю. Грыма, прадстаўленая творамі розных рэлігійных жанраў агульнай колькасцю звыш 50, якія захоўваюцца ў выглядзе старадрукаў і рукапісаў, партытур і асобных галасоў у фондах бібліятэк Беларусі, Польшчы і Літвы. Робяцца высновы аб тым, што літургічным творам віленскага кампазітара ўласцівы тыповыя жанры і формы каталіцкай музыкі, вернасць латінамоўным текстам і дамінаванне нескладаных музычна-выразных сродкаў.
- ItemТэкставая аснова польскіх мес С. Манюшкі і Ф. Міладоўскага (Пачатак)(Белорусская государственная академия музыки, 2013) Шэйпа, С. І.; Shjejpa, S. І.У артыкуле характарызуецца недаследаваны ў беларускім музыказнаўстве феномен «нямецкай» і «польскай» мес. Факусіруецца ўвага на іх аўтарах, сярод якіх былі Ф. С. Кальбрэнэр, Ё. Нойман, А. Э. Адынец, У. Сыракомля, А. Фелінскі, Ю. Ваявудскі і іншыя. Аб’ектам спецыяльнага вывучэння становіцца тэкставая аснова першых на тэрыторыі Беларусі польскіх мес С. Манюшкі і Ф. Міладоўскага. Прадпрымаецца спроба асэнсаваць значнасць польскай і нямецкай мес у літургічнай практыцы каталіцкага касцёла.