Repository logo
  • English
  • Català
  • Čeština
  • Deutsch
  • Español
  • Français
  • Gàidhlig
  • Latviešu
  • Magyar
  • Nederlands
  • Polski
  • Português
  • Português do Brasil
  • Suomi
  • Svenska
  • Türkçe
  • Қазақ
  • বাংলা
  • हिंदी
  • Ελληνικά
  • Yкраї́нська
  • ru
  • Log In
    New user? Click here to register.Have you forgotten your password?
Repository logo
  • Communities & Collections
  • All of DSpace
  • English
  • Català
  • Čeština
  • Deutsch
  • Español
  • Français
  • Gàidhlig
  • Latviešu
  • Magyar
  • Nederlands
  • Polski
  • Português
  • Português do Brasil
  • Suomi
  • Svenska
  • Türkçe
  • Қазақ
  • বাংলা
  • हिंदी
  • Ελληνικά
  • Yкраї́нська
  • ru
  • Log In
    New user? Click here to register.Have you forgotten your password?
  1. Home
  2. Browse by Author

Browsing by Author "Ліхач, Т. У."

Now showing 1 - 19 of 19
Results Per Page
Sort Options
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Асаблівасці кампазіцыйнай пабудовы мелізматычных спеваў у беларускіх ноталінейных ірмалагіёнах XVII ст.
    (Белорусская государственная академия музыки, 2013) Ліхач, Т. У.; Lіhach, T. U.
    У артыкуле на матэрыяле беларускіх ноталінейных ірмалагіёнаў 17 ст. робіцца спроба вылучыыць тыповыя спосабы канструявання мелізматычных спеваў. Адзначаецца, што для распеўшчыкаў 17 ст. гэтыя прыёмы мелі мнематэхнічны характар, не ўтвараючы "музычную форму" ў сучасным разуменні гэтага слова.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Вакальна-сімфанічная паэма М. Аладава "Над ракой Арэсай": музычна-паэтычны тэкст у гістарычным кантэксце
    (Белорусская государственная академия музыки, 2019) Ліхач, Т. У.
    У артыкуле на прыкладзе вакальна-сімфанічнай паэмы М. Аладава "над ракой Арэсай" выяўлены асноўныя спецыфічныя рысы метаду "сацыялістычнага рэалізму", паказаныя тыя асноўныя працэсы ў беларускай культуры 30-х г., якія ўплывалі на творчасць кампазітара.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Вышэйшыя музычныя навучальныя установы Вільні 1920 - 1940-х гадоў
    (Белорусская государственная академия музыки, 2016) Ліхач, Т. У.; Lіhach T.
    У артыкуле разглядаецца дзейнасць вышэйшых музычных устаноў Вільні міжваенных дзесяцігоддзяў, прыводзяцца звесткі адносна найбольш вядомых выкладчыкаў і выяўляюцца тыя педагагічныя традыцыі, на якія яны апіраліся.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Віленская рэдакцыя «Галькі» Станіслава Манюшкі
    (Белорусская государственная академия музыки, 2020) Ліхач, Т. У.; Lihach, T. U.
    У артыкуле выяўлены спецыфічныя асаблівасці першай рэдакцыі «Галькі» С. Манюшкі (1848), якая ў ХІХ ст. была выканана толькі адзін раз, між тым у ХХ ст. стала дастаткова папулярнай. Новай і арыгінальнай у гэтай версіі была не толькі сацыяльная завостранасць сюжэта, але і актыўная скразная драматургія, сканцэнтраваная на вобразе галоўнай гераіні оперы.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    "Дзіўныя бемолі" ў беларускіх ноталінейных ірмалоях XVII стагоддзя
    (Белорусская государственная академия музыки, 2001) Ліхач, Т. У.; Lіhach, T. U.; Лихач, Т. В.
    Аўтар прапануе сваю методыку прачытання так званых “дзіўных бемоляў” з беларускіх ноталінейных ірмалояў 17 ст. На думку аўтара, гэта орыгінальная, лагічная, паслядоўная сістэма натацыі, ў якой з дапамогай бемоля пазначыўся першы гук “согласия”, ці вышэйшы гук мажорнага тэтрахорда.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Заходнееўрапейская музычна-тэарэтычная думка і своеасаблівасці яе адлюстравання ў «Граматыцы мусікійскай» Міколы Дылецкага
    (Белорусская государственная академия музыки, 2019) Ліхач, Т. У.; Lіhach, T. U.
    Артыкул выяўляе відавочныя прабелы ва ўспрыманні М. Дылецкім канцэпцый заходняй музычна-тэарэтычнай думкі XVI – XVII стст. У «Граматыцы мусікійскай» Дылецкага бачна няведанне: 1) характэрнай для ўсяго еўрапейскага Сярэдневякоўя канцэпцыі музыкі як часткі квадрывія (цыкла матэматычных навук); 2) уласцівых для Заходняй Еўропы эпохі Рэнесанса тэхнік строгага стылю.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Канстанцін Галкоўскі: творчая і педагагічная дзейнасць у кантэксце шматнацыянальнай культуры Вільні 1920 - 30-х гг.
    (Белорусская государственная академия музыки, 2018) Ліхач, Т. У.; Lіhach T. U.
    У артыкуле разглядаецца шматбаковая музычная дзейнасць К. Гал-коўскага ў Вільні ў першай трэці ХХ ст. Адзначаецца яго значны ўклад у розныя нацыянальныя культуры: рускую, беларускую, літоўскую.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Літургічная творчасць кампазітараў Беларусі канца XIX - пачатку XX стст.
    (Белорусская государственная академия музыки, 2012) Ліхач, Т. У.; Lihach, T. U.
    У артыкуле разглядаюцца творы ў кананічных праваслаўных жанрах кампазітараў, якія працавалі на Беларусі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст.: А. Раждзественскага, Н. Буйлова, М. Анцава. Іх невялікая творчая спадчына дэманструе разнастайнасць музычных стыляў. Так, М. Анцаў абраў у якасці мадэлі для сваёй Літургіі аднайменны твор П. І. Чайкоўскага; Н. Буйлоў арыентаваўся на стылістыку аўтараў Прыдворнай пеўчай капэлы; А. Раждзественскі — на абіходныя ўстаўныя (простыя) спевы. У гэты перыяд былі акладзены ўсе перадумовы для далейшага творчага развіцця праваслаўнай музыкі Беларусі.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Метадалагічныя падыходы да перыядызацыі беларускай музычнай культуры XX ст.
    (Белорусская государственная академия музыки, 2014) Ліхач, Т. У.; Lihach T.
    У артыкуле разглядаюцца розныя метадалагічныя падыходы да перыядызацыі гісторыі беларускай музыкі ХХ ст. Адзначаецца, што кожная перыядызацыя – гэта ўжо інтэрпрэтацыя, асэнсаванне мінулага з пазіцый сучаснасці. Беларускімі даследчыкамі ў якасці асноўных крытэрыяў перыядызацыі абіраліся: а) палітычныя падзеі (кніга У. Сядуры, падручнік «Гісторыя беларускай савецкай музыкі» пад рэд. Г. Глушчанкі); б) змена стылёвых арыенціраў у музыцы (А. Друкт); в) комплексны метад з улікам самых розных знешніх і ўнутраных (чыста музычных) фактараў (В. Антаневіч).
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Музыка ва ўніяцкіх храмах Беларусі пачатку XIX ст.
    (Белорусская государственная академия музыки, 2010) Ліхач, Т. У.; Lіhach, T. U.
    У артыкуле разглядаюцца спецыфічныя рысы музычнай практыцы уніяцкай царквы Беларусі першай паловы 19 ст. Асаблівая ўвага ўдзелена звесткам адносна інструментальнай, у тым ліку і арганнай, традыцыі уніяцкіх культурных цэнтраў: Вільні, Жыровіч, Супрасля.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Музычная культура беларускіх зямель у складзе II Рэчы Паспалітай
    (Белорусская государственная академия музыки, 2014) Ліхач, Т. У.; Lіhach, T. U.; Лихач, Т. В.
    У артыкуле музычная культура беларускіх зямель у складзе ІІ Рэчы Паспалітай (1921–1939) паказана як арганічны працяг і кульмінацыя тэндэнцый, уласцівых беларускай музыцы XVI–ХІХ стст.; выяўлена тыпа- лагічная еднасць працэсаў, што ў ёй адбываліся, з аналагічнымі з’явамі ў культуры Савецкай Беларусі.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Музычная практыка праваслаўных храмаў Міншчыны другой паловы XIX ст. у люстэрку "Мінскіх епархіяльных ведамасцей"
    (Белорусская государственная академия музыки, 2009) Ліхач, Т. У.; Lihach, T. U.
    На матэрыяле публікацый у газеце "Мінскія епархіяльныя ведамасці" другой паловы 20 ст. у артыкуле ўзнаўляецца карціна працэсаў, якія адбываліся ў музычнай практыцы праваслаўнай царквы ў нашым рэгіёне.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    "Мусікійская граматыка" М. Дылецкага ў кантэксце заходнееўрапейскай музычна - тэарэтычнай думкі: агульныя назіранні
    (Белорусская государственная академия музыки, 2018) Ліхач, Т. У.; Lihach T.
    У артыкуле разглядаецца "Мусікійская граматыка" М. Дылецкага ў кантэксце сучаснай яму музычнай тэорыі. Адзначаюцца відавочныя паралелі працы Дылецкага з заходняй музычна-тэарэтычнай музычнай думкай 16 - 17 стст.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Перадумовы і спецыфіка фарміравання нацыянальнай музычнай культуры Беларусі (сярэдзіна XIX - пачатак XX cт.)
    (2022) Ліхач, Т. У.; Lіhach, T. U.; Лихач, Т. В.
    У артыкуле на падставе канцэпцыі беларускага гісторыка музыкі В. Антаневіч вызначаюцца важнейшыя агульнакультурныя і спецыфіч-на музычныя перадумовы фарміравання беларускай нацыянальнай му-зычнай культуры ў сярэдзіне ХІХ – пачатку ХХ ст., акрэсліваюцца спецыфічныя рысы развіцця нацыянальнай кампазітарскай школы ХІХ–ХХ стст.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Пеўчыя традыцыі праваслаўнай царквы заходнерускіх зямель пачатку XX ст. у царкоўнай практыцы Заходняй Беларусі: Пінскі абіход 1929 г.
    (Белорусская государственная академия музыки, 2022) Ліхач, Т. У.; Лихач, Т. В.; Lіhach, T. U.
    Аўтар разглядае пеўчыя традыцыі праваслаўнай царквы на беларускіх землях як у межах Расійскай імперыі ў пачатку ХХ ст., так і ў 1920 – 30-х гг., калі Заходняя Беларусь увайшла ў склад ІІ Рэчы Паспалітай. Нягледзячы на тое, што беларускія землі ўваходзілі ў склад розных дзяржаўных утварэнняў, падабенства музычных практык з’яўляецца відавочным. Асноўнай задачай у абодвух выпадках лічылася развіццё агульнанароднага спеву, што часткова дасягалася папулярызацыяй рэлігійных песень, сабраных у багагласніках.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Праваслаўная музычная традыцыя на Беларусі да сярэдзіны XV ст.
    (Белорусская государственная академия музыки, 2015) Ліхач, Т. У.; Lіhach T.
    У артыкуле прапануецца агульная перыядызацыя развіцця праваслаўнай музычнай традыцыі ў Беларусі. Развіццё праваслаўнага музычнага мастацтва да сярэдзіны XV ст. Характарызуецца як дынамічнае і выніковае, арганічна ўключанае ў інтэрнацыянальны кантэкст. Адзначаецца, што ў XIV - сярэдзіны XV ст. ў Вялікім княстве Літоўскім сфарміравалася спецыфічная сітуацыя ў адносінах да праваслаўнай царквы.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Праваслаўная музычная традыцыя ў Беларусі ў сярэдзіне XV - XVI ст.
    (Белорусская государственная академия музыки, 2017) Ліхач, Т. У.; Lіhach T.
    У артыкуле робіцца акцэнт на спецыфіцы развіцця беларуска-ўкраінскай праваслаўнай музыкі сярэдзіны XV – XVI ст. параўнальна з адпаведнай маскоўскай традыцыяй. Аўтар адзначае, што ў Вялікім княстве Літоўскім адбыўся арганічны сінтэз заходнееўрапейскіх “навізнаў” са старажытнымі практыкамі, у выніку чаго ўзнікла прынцыпова новая традыцыя, арыентаваная ўжо не на Канстанцінопаль, а на еўрапескі музычны кантэкст.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Рэлігігйная музыка М. Шчаглова (Куліковіча)
    (Белорусская государственная академия музыки, 2015) Ліхач, Т. У.; Lіhach T.
    Рэлігійная музыка М. Шчаглова – адна з яркіх і арыгінальных старонак беларускага музычнага мастацтва XXст. Абапіраючыся на традыцыі рускай праваслаўнай музыкі канца XIX - пачатку XX ст., Шчаглоў стварыў свій цікавы стыль царкоўных кампазіцый. Яго вызначальныя рысы: 1. Цесная сувязь з беларускім фальклорам; 2. Апора на сваеасаблівую беларускую манадыйную традыцыю; 3. Працяг уласцівай для уніяцкай царквы Беларусі лініі стварэння рэлігійных песень.
  • Loading...
    Thumbnail Image
    Item
    Фітны спеў у беларускіх ноталінейных ірмалагіёнах XVII стагоддзя
    (Белорусская государственная академия музыки, 2011) Ліхач, Т. У.; Lіhach, T. U.; Лихач, Т. В.
    У артыкуле на матэрыяле беларускіх ноталінейных ірмалагіёнаў XVII ст. вывучаецца практыка фітнага спеву. Адзначаецца арыгінальнасць традыцыі фітных спеваў, характэрнай для праваслаўных і ўніятаў ВКЛ.

DSpace software copyright © 2002-2025 LYRASIS

  • Cookie settings
  • Privacy policy
  • End User Agreement
  • Send Feedback