Browsing by Author "Дадзіёмава, В. У."
Now showing 1 - 17 of 17
Results Per Page
Sort Options
- ItemАдценні таленту. Да 75-годдзя прафесара У. П. Скараходава(Белорусская государственная академия музыки, 2014) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіjomava V.Стваральная дзейнасць заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, доктара культуралогіі, прафесара Уладзіміра Паўлавіча Скараходава, які сёлета святкуе сваё 75-годдзе, разгарнулася, як вядома, у самых розных сферах – ад уласна музычнай, мастацкай да адміністрацыйнай, дзяржаўнай, дыпламатычнай ды асветніцкай. Не пералічваючы ўсе аспекты гэтай, сапраўды падзвіжніцкай працы (на адказных пасадах намесніка міністра, кіраўніка навуковага інстытута, прадстаўніка нашай краіны ў дыпламатычных місіях), узгадаю толькі адзін, але вельмі паказальны і блізкі маім зацікаўленасцям факт.
- ItemБеларусь у цэнтры музычнай Еўропы (Сярэдневякоўе, Рэнесанс)(Белорусская государственная академия музыки, 2014) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіjomava, V. U.; Дадиомова, О. В.У артыкуле вызначаны асноўныя праявы дыялогу музычнай культуры Беларусі з еўрапейскім музычным светам у X–XVI стагоддзях.
- ItemБеларусь у цэнтры музычнай Еўропы: эпоха барока(Белорусская государственная академия музыки, 2017) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіjomava V.У артыкуле разглядаецца музычная культура Беларусі ў яе многавектарных сувязях з культурамі еўрапейскага рэгіёну. Адзначаецца, што у вельмі складаных сацыяльна-гістарычных умовах, якія не спрыялі стаўленню нацыянальных форм мастацкай творчасці, айчынная музычная культура ўсё ж выконвала важнейшую місію донара і перакладчыка ў дыялогу музычнагазахаду і ўсходу.
- ItemГісторыя айчыннай музычнай культуры да XX ст. у даследаваннях выпускнікоў і супрацоўнікаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (Белдзяржкансерваторыі)(Белорусская государственная академия музыки, 2014) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіjomava VУ артыкуле разглядаюцца навуковыя працы выхаванцаў Белдзяржкансерваторыі, якія адыгралі вырашальную ролю ў даследаванні старадаўняй музычнай культуры Беларусі. Робіцца выснова аб тым, што менавіта ім належыць заслуга рэканструкцыі гісторыі гэтай культуры.
- ItemЖыровіцкая святыня і Барбара Радзівіл: пяць стагоддзяў на зямлі беларускай(Белорусская государственная академия музыки, 2020) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіjomava, V. U.У артыкуле на прыкладзе шматлікіх рэалізаваных праектаў разглядаецца працэс адраджэння, захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны роду Агінскіх на Беларусі ў цэлым і на Маладзечаншчыне ў прыватнасці.
- ItemЗ беларуска-ўкраінскіх сустрэч: да біяграфіі А. Ведэля(Белорусская государственная академия музыки, 2005) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіjomava, V. U.У гісторыі музычнай культуры Беларусі вядома немала старонак, цікавых не толькі для беларускага, але і для славянскага і, шырэй, агульнаеўрапейскага музыказнаўства. Большасць іх звязана з дзейнасцю на Беларусі ўраджэнцаў розных краін, а таксама з укладам выхадцаў з Беларусі ў музычныя культуры іншых народаў. Для культуры айчыннай, якая спрадвеку развівалася на перакрыжаванні розных мастацкіх шляхоў, гэты працэс асабліва паказальны, а кожны факт, што мае да яго дачыненне, набывае прынцыповую значнасць. Таму аўтар прыцягвае ўвагу да матэрыялаў, якія адкрываюць невядомыя раней беларускія рэаліі жыцця ўкраінскага кампазітара А. Ведэля. Гэтыя матэрыялы прывёз у Мінск выдатны дзеяч украінскай культуры, энтузіяст і шукальнік Яўген Леанідавіч Махнавец.
- ItemЗ гісторыі музычнага выканальніцтва ў Беларусі: старажытныя часы(Белорусская государственная академия музыки, 2015) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіjomava V.У артыкуле прыведзены звесткі пра вакальнае і інструментальнае, сольнае і ансамблевае выканальніцтва ў Беларусі ў эпохі Сярэдневякоўя і Рэнесанса. Адзначана адпаведнасць працэсуразвіцця айчыннага выканальніцкага мастацтва еўрапейскім тэндэнцыям, а таксама асобае багацце музычна-канфесіянальных форм.
- ItemЗ рэтраспектыўных назіранняў над жанрава-стылявой палітрай музычнай культуры Беларусі ХVIII стагоддзя(Белорусская государственная академия музыки, 2002) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіjomava, V. U.; Дадиомова, О. В.У артыкуле разглядаюцца асноўные тэндэнцыі фарміравання жанрава-стылявогу зместу музычнай культуры Беларусі XVIII стагоддзя. Аўтар прыходзіць да выснлвы аб адпаведнасці яе асноўных з’яў агульнаеўрапейскай мадэлі, а таксама адзначае пэўныя спецыфічныя рысы айчыннай музычнай культуры.
- ItemЗахаваць і аддаць (да 75-годдзя прафесара І. Д. Назінай)(Белорусская государственная академия музыки, 2012) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіjomava, V. U.Шматгранную і плённую дзейнасць доктара мастацтвазнаўства, прафесара Іны Дзмітрыеўны Назінай змогуць ацаніць толькі будучыя пакаленні. Гэтая думка, ужо выказаная мною аднойчы, узнікае зноў і зноў пры спробе абагульніць усё, што зроблена ёю.
- ItemКафедра беларускай музыкі і яе функцыі ў адукацыйна - выхаваўчым, навуковым і асветніцкім працэсе(Белорусская государственная академия музыки, 2017) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіjomava V.У артыкуле прадстаўлена інфармацыя аб рознабаковай дзейнасці кафедры беларускай музыкі.
- ItemКафедра беларускай музыкі: накірункі і вынікі дзейнасці (да 20-годдзя заснавання)(Белорусская государственная академия музыки, 2011) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіjomava, V. U.Артыкул прысвечаны дзейнасці аднаго з вядучых падраздзяленняў БДАМ - кафедры беларускай музыкі, якая аб'яднае вядомых у краіне і за межамі спецыялістаў у галіне этнамузыкалогіі і гісторыі беларускай музыкі
- ItemМузычная думка Беларусі XIX стагоддзя: кароткі агляд крыніц(Белорусская государственная академия музыки, 2010) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіemava V.У артыкуле разгледжаны помнікі музычна-тэарэтычнай, гістарычнай і педагагічнай думкі Беларусі 19 ст. і пазначаны асноўныя падыходы да іх далейшага вывучэння.
- ItemМузычная культура Беларусі да XX стагоддзя: дыялектыка агульнага і асаблівага(Белорусская государственная академия музыки, 2006) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіjomava, V. U.Аўтар высвятляе агульныя заканамернасці руху айчыннай музычнай культуры (эпох Сярэднявякоўя, Рэнесансу, барока, класіцызму і рамантызму), якія дазволяць акрэсліць яе месца ў шэрагу іншых еўрапейскіх культур і выявіць яе ролю ў сусветным музычна-гістарычным працэсе; вызначае агульныя рысы, якія злучалі гэтую культуру з еўрапейскім светам, і асаблівыя, якія падкрэслівалі яе адметныя фарбы.
- ItemПерспектывы вывучэння айчыннай музычна-гістарычнай спадчыны: пашырэнне даследчага поля(Белорусская государственная академия музыки, 2013) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіjomava, V. U.У артыкуле разглядаецца музычная культура Беларусі як здабытак некалькіх народаў. Адзначаецца, што яе далейшае вывучэнне патрабуе сумесных намаганняў даследчыкаў розных краін.
- Item"Сядзібы музаў" Агінскіх як вобраз музычнай культуры Беларусі (да 250-годдзя з дня нараджэння М. Кл. Агінскага)(Белорусская государственная академия музыки, 2015) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіjomava V.У артыкуле разглядаюцца музычныя цэнтры, якія належалі роду Агінскіх. Адзначаецца, што ў іх увасобіліся характэрныя якасці музычнай культуры Беларусі. Падкрэслены такія ўласлівасці музычнай культуры Беларусі, як поліцэнтрычнасць, сувязь з мецэнацкай дзейнасцю арыстакратыі, значнасць музычнага аматарства, а так сама роля ў развіцці музычнай культуры Беларусі некалькіх народаў.
- ItemШляхам стварэння: аб творчай дзейнасці Міхаіла Казінца(Белорусская государственная академия музыки, 2012) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіjomava, V. U.У гісторыі духоўнай культуры ўсіх эпох і народаў ёсць знакавыя постаці, якія шмат у чым вызначаюць змястоўнае аблічча свайго часу і шляхі разгортвання мастацкага працэсу. У айчынным гістарычным руху такіх асоб нямала: багатая на таленты беларуская зямля не толькі заўжды нараджала сапраўдных волатаў духу, але і шчодра даравала іх розным краінам. Так было ў мінулым, так ёсць і сёння, калі ад намаганняў канкрэтных людзей асабліва істотна, нават наўпрост залежыць лёс важнейшых сфер айчыннай культуры. У яе музычнай галіне такой Асобай з’яўляецца, безумоўна, Міхаіл Антонавіч Казінец, чыя плённая, шматгранная, самаадданая дзейнасць моцна паўплывала на развіццё беларускага музычнага мастацтва, на яго міжнародны імідж і аўтарытэт.
- ItemЭлектронны вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне "Гісторыя музычнай культуры Беларусі (да XX стагоддзя)"(Белорусская государственная академия музыки, 2017) Дадзіёмава, В. У.; Dadzіjomava, V. U.; Дадиомова, О. В.