Browsing by Author "Бярковіч, Т. Л"
Now showing 1 - 2 of 2
Results Per Page
Sort Options
- ItemМалавядомыя старонкі экспедыцыйна-палявой дзейнасці Лідзіі Саулаўны Мухарынскай(Белорусская государственная академия музыки, 2017) Бярковіч, Т. Л; Bjarkovіch T. L.У артыкуле прадстаўлены вынікі сістэматызацыі некаторых экспедыцыйна-палявых матэрыялаў Лідзіі Саулаўны Мухарынскай, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі культуры і мастацтваў. У цэнтры разгляду лісты выканаўцаў і аўтараў народных песень (ф. 349, воп. 1, спр. 151-153). Акрэслена кола тэм перапіскі, якія з’яўляюцца найбольш важнымі для разумення асобы Л. Мухарынскай, яе «маральных імператываў». Паказана выбітнае месца ў шэрагу адрасантаў Л. С. Мухарынскай Таццяны Вікенцьеўны Місевіч народнага карыфея, спявачкі і ткачыхі з в. Доўгае Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
- ItemЭтнамузыкалагічныя даследаванні ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: 1191 - 2017 гг.(Белорусская государственная академия музыки, 2017) Бярковіч, Т. ЛУ артыкуле разглядаюцца асноўныя дасягненні этнамузыколагаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў 1991 – 2017 гг. Абазначаны вядучыя напрамкі этнамузыкалогіі (музычная беларусістыка, іудаіка і індуістыка); паказаны найважныя вынікі, прадстаўленыя ў кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыях, манаграфічных даследаваннях і навуковых артыкулах. Акцэнтавана роля кафедры беларускай музыкі і кабінета традыцыйных музычных культур з яго спецыялізаванымі фондамі («Фонаархіў этнамузыкі») у актыўным разгортванні навукова-даследчай, практычна- экспедыцыйнай, педагагічнай і папулярызатарскай работы. Акрэслены праблемнае поле і метадалагічныя падыхо- ды, якія складаюць адметнасць этнамузыкалагічнай школы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.