Abstract:
У гісторыі духоўнай культуры ўсіх эпох і народаў ёсць знакавыя постаці, якія шмат у чым вызначаюць змястоўнае аблічча свайго часу і шляхі разгортвання мастацкага працэсу. У айчынным гістарычным руху такіх асоб нямала: багатая на таленты беларуская зямля не толькі заўжды нараджала сапраўдных волатаў духу, але і шчодра даравала іх розным краінам. Так было ў мінулым, так ёсць і сёння, калі ад намаганняў канкрэтных людзей асабліва істотна, нават наўпрост залежыць лёс важнейшых сфер айчыннай культуры. У яе музычнай галіне такой Асобай з’яўляецца, безумоўна, Міхаіл Антонавіч Казінец, чыя плённая, шматгранная, самаадданая дзейнасць моцна паўплывала на развіццё беларускага музычнага мастацтва, на яго міжнародны імідж і аўтарытэт.
Description:
Дадзіёмава, В. У. Шляхам стварэння: аб творчай дзейнасці Міхаіла Казінца [Тэкст] / В. У. Дадзіёмава // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі : навукова-тэарэтычны часопіс. - 2012. - № 20. - С. 131-133. - Мінск, 2012 УДК 78:378.5(476-25)(091)